У Гродне пасля провадаў прызыўніка ў войска ў сажалцы шукалі пыласос

У Гродне пасля провадаў прызыўніка ў войска ў сажалцы шукалі пыласос

Кампанія маладых людзей учыніла пагром у арандаваным катэджы ў Гродне. Там адбываліся провады хлопца ў войска. Гасцей было больш за два дзясяткі і іх колькасць павялічвалася. Раніцай гаспадыня дома была ў шокавым стане, калі пабачыла, што сталася з яе домам: смецце, разбітыя некаторыя вокны, сламаны таршэр.

Частка рэчаў плавала ў штучнай сажалцы на падворку. Жанчына вырашыла, што там мог быць і зніклы пыласос. Калі прыехала міліцыя, хлопцы не маглі згадаць падрабязнасці "вечарынкі". Яны шукалі пыласос у сажалцы, але ў выніку ён апынуўся ў кватэры аднаго з удзельнікаў провадаў прызыўніка (як гэта здарылася, ён не памятае).

Малады чалавек, які арандаваў дом, кампенсаваў частку стратаў, у тым ліку і страчаныя сродкі з-за немагчымасці ў бліжэйшыя дні здаць катэдж у арэнду. Міліцыя сведчыць, што пасля моладзевага адпачынку "жыллё апынулася проста непрыдатным для камфортнага знаходжання ў кароткатэрміновай перспектыве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі