У Гродне памянулі дзяцей, загінулых на дарозе (фота)

Акцыя ў памяць пра дзіцячую смяротнасць праводзіцца 3 верасня штогод, пачынаючы з 2009-га. Агулам у мерапрыемстве прынялі ўдзел 64 вучні 6-8 класаў трох гродзенскіх школаў. Па звестках абласной ДАІ, менавіта столькі дзяцей загінула на абласных дарогах на пачатак верасня.



“Жывы” ланцуг школьнікі стварылі ўздоўж узбочыны па вуліцы Горкага. Юныя інспектары дарогі трымалі ў руках плакаты з імёнамі, прозвішчамі, узростам і датамі гібелі дзяцей. Уздоўж адной з самых ажыўленых дарог у горадзе работнікі абласной ДАІ расставілі запаленыя свечкі.



Да дзверцаў кожнай машыны, якая праязджала па калідоры, маленькія школьніцы на знак салідарнасці прывязвалі чырвона-жоўта-зялёныя стужкі. А каталіцкі і праваслаўны святары акраплялі тых, хто быў у аўто. Пры канцы акцыі школьнікі запусцілі ў неба белыя шары — сімвал душ загінулых дзяцей.



Мерапрыемствы ў памяць пра дзіцячую смяротнасць на дарозе таксама прайшлі ў Лідзе, Смаргоні і Слоніме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі