У Гродне падчас пажару з пяціпавярховіка эвакуявалі 15 чалавек
![У Гродне падчас пажару з пяціпавярховіка эвакуявалі 15 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gr1.jpg.webp?itok=mfXdTjlR)
У Гродне падчас пажару з пяціпавярховіка эвакуявалі 15 чалавек. Здарэнне адбылося ў сераду пасля 17-й гадзіны на вуліцы Ліможа. Узгаранне адбылося ў кватэры, гаспадаром якой з'яўляецца інвалід I групы з парушэннем апорна-рухальнага апарата. Яго жонка з унучкай былі на прагулцы, а дачка паспела самастойна выбегчы з кватэры. Мужчыну вынеслі ратавальнікі. У яго атручванне прадуктамі гарэння, ён шпіталізаваны. З шэрагу кватэр было эвакуявана 15 чалавек, інфармуе прэс-служба МНС.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.
МНС