У Гродне невядомы страляў у жанчыну з пнеўматычнага пісталета

Як інфармуе БЕЛТА, уначы зламыснік зрабіў прыцэльны стрэл з пнеўматычнага пісталета ў 29-гадовую жанчыну. Жанчына сур'ёзна не пацярпела. Асобу стралка пакуль не выявілі, следчыя і аператыўнікі працягваюць вышук. 

Нагадаем, што раней на 36-гадовага гродзенца пачалі крымінальную справу за падобную страляніну. Познім вечарам у нецвярозым стане ён страляў у людзей на вуліцы Крамко. Пры гэтым мужчына абстраляў сям'ю з дзіцем і групу маладых людзей. Якраз яны і скруцілі хулігана ды здалі яго праваахоўнікам. На шчасце, тады ніхто не пацярпеў. Дома ў затрыманага канфіскавалі скрынку з шарыкамі, якімі зараджаўся пісталет, і газавы балончык.

Фота — fedpress.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі