У Гродне не змаглі выбраць праект рэканструкцыі набярэжнай Нёмана

Праект рэканструкцыі набярэжнай Нёмана

Праект рэканструкцыі набярэжнай Нёмана / Скрыншот

У конкурсе праектаў рэканструкцыі набярэжнай Нёмана ў Гродне не змаглі выбраць пераможцаў. Кіраўнік мясцовага выканкама Андрэй Хмель паведаміў, што ніводны праект не адпавядае ўмовам.

Рэканструяваць набярэжную плануецца да 2028 года, калі Гродна будзе адзначаць 900-годдзе. Конкурс быў абвешчаны ў верасні 2023 года. Былі вызначаныя салідныя ўзнагароды пераможцам: ад 7 да 9 тысяч рублёў. Сярод удзельнікаў былі архітэктары, ландшафтныя дызайнеры і "звычайныя" жыхары Гродна.

Усе яны даслалі на конкурс 23 праекты. Некаторыя ідэі з іх лягуць у аснову рэальных пераўтварэнняў, інфармуюць гарадскія ўлады.

Згодна з планам, добраўпарадкаваны павінныя быць абодва берагі Нёмана. Правы — ад пераправы на вуліцы Паповіча да чыгуначнага маста. Працягласць гэтага адрэзка амаль 2,5 км. На левым беразе плануецца добраўпарадкаваць участак даўжынёй больш за 500 метраў — ад порта да Старога моста.

В Гродно не смогли выбрать проект реконструкции набережной Нёмана
Праект рэканструкцыі набярэжнай у Гродне / Скриншоты autogrodno.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі