У Гродне на вачах у мінскага начальства застрэліўся маёр міліцыі

Як паведамляе Гродзенскі блог са спасылкай на відавочцаў, афіцэр аднаго з падраздзяленняў абласной міліцыі застрэліўся проста на вачах у калег і начальства з Мінска. У выніку здарэння далейшыя вучэнні асабовага складу былі спыненыя.



Следчы камітэт высвятляе, ці гэта быў суіцыд, ці няшчасны выпадак.
 

Вядома, што загінуламу супрацоўніку УУС 32 гады, ён жанаты. Ходзяць чуткі, што афіцэр пакінуў перадсмяротную запіску, у якой прасіў нікога не вінаваціць у яго смерці, паведамляе "Вечерний Гродно".

Следчы камітэт пацвердзіў факт гібелі афіцэра міліцыі ў ціры
 

Нагадаем, паўтары гады таму афіцэр міліцыі застрэліўся ў Мінску на сваім працоўным месцы.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі