Аператар у момант выбуху быў у іншым баку будынка.
Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны 20 чэрвеня на тэрыторыі шклозавода па вуліцы Суворава. У барабане сушылі кварцавы пясок, які прывозяць у Гродна з радовішча ў Гомельскай вобласці.
Прычыны выбуху, у выніку якога быў пашкоджаны сушыльны барабан, высвятляюцца. Паведамляецца, што на працу прадпрыемства здарэнне не паўплывала.
Фота — mchs.gov.by