У Гродне на пляжы заснулі дзве дзяўчыны, іх шпіталізавалі з апёкамі

У Гродне на пляжы заснулі дзве дзяўчыны, іх шпіталізавалі з сонечнымі апёкамі, паведамляе tvgrodno.by. У першы дзень іх стан ацэньваўся як сярэдняй ступені цяжкасці. Было зафіксавана паражэнне да 40% плошчы цела. На шчасце, твары пацярпелі ў меншай ступені, кажуць лекары.

Яшчэ дзве дзяўчыны "узмоцнена загаралі" і таксама атрымалі апёкі. Іх шпіталізавалі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Усе пацярпелыя ва ўзросце ад 18 да 20 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.