Вы тут

У Гродне мужчына з псіхічным захворваннем па-зверску забіў жанчыну

Фота: Fotolia

У Гродне 37-гадовы мужчына з псіхічным захворваннем па-зверску забіў жанчыну. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага алвыканкама Ігар Белазёраў, здарэнне адбылося раніцай 17 сакавіка. Праваахоўнікам патэлефанаваў сведка, які бачыў, як невядомы ў двары дома па вуліцы Мендзялеева збіваў жанчыну. Самі мясцовыя жыхары не рызыкнулі затрымаць зламысніка, які пагражаў ім нажом.

Мужчыну па атрыманых прыкметах змаглі аператыўна затрымаць міліцыянеры, ён не супраціўляўся і аддаў нож. Таксама прызнаўся, што здзейсніў забойства. Паводле слоў затрыманага, з жанчынай у яго склаліся "асабістыя непрыязныя адносіны". Ён дачакаўся, калі яна выйшла з дома, і напаў. Спачатку збіваў, а пасля па-зверску забіў з дапамогай нажа.

Высветлілася, што мужчына мае псіхічнае захворванне. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства".

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі