У Гродне мужчына накарміў бадзяжнага сабаку, а пасля яго зарэзаў

У Гродне мужчына накарміў бадзяжнага сабаку, а пасля яго зарэзаў

У Гродне мужчына накарміў бадзяжнага сабаку, а пасля яго зарэзаў нажом. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, 29-гадовы мужчына нідзе не працуе. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення, калі сустрэў на вуліцы сабаку і прывёў яго ў сваю кватэру на 4-м паверсе шматкватэрнага дома. Жывёлу мужчына забіў на сваім балконе, адна са сценаў была залітая крывёю.

Распачатая крымінальная справа. Ужо год у Беларусі дзейнічае крымінальная адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Мужчыне пагражае штраф, ці грамадскія працы, ці папраўчыя працы на тэрмін да 1 года, ці арышт. Вядома, што раней ён быў асуджаны за хуліганства і ўхіленне ад выплаты аліментаў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі