У Гродне мужчына і жанчына выцягвалі з гаража машыну і атрымалі апёкі
![У Гродне мужчына і жанчына выцягвалі з гаража машыну і атрымалі апёкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_3226_277692_800x600_mc.jpg.webp?itok=lCXobOwS)
У Гродне мужчына і жанчына падчас пажару спрабавалі выратаваць аўтамабіль і выцягвалі яго з гаража. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ўначы 29 снежня. Калі ў гаражны кааператыў прыехалі ратавальнікі, машына была ахопленая агнём. "Аўдзі-100" загарэлася ў гаражы падчас разгрузкі. Гаспадар гаража і яго жонка здолелі выцягнуць легкавік, аднак не змаглі яго патушыць і ён згарэў.
Пацярпелых з апёкамі 1-й і 2-й ступені кісцяў рук і твару (5% цела) шпіталізавалі ў апёкавае аддзяленне гарадской бальніцы хуткай меддапамогі.
Прычына пажару высвятляецца. Не выключана, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі аўтамабіля.