У Гродне "хуткая" трапіла ў ДТЗ, пацярпела фельчар (відэа)

У Гродне "хуткая" трапіла ў ДТЗ, пацярпела фельчар (відэа)

У Гродне супрацоўнікі ДАІ высвятляюць хлопчыка, з-за якога пры ДТЗ пацярпела фельчар "хуткай дапамогі", паведамляе gaigrodno.by.

Здарэнне адбылося 11 траўня. Брыгада хуткай дапамогі ехала ў "Рэно" па вуліцы Сацыялістычнай у напрамку вуліцы Карбышава. Нечакана з левага боку па руху аўто паміж легкавымі аўтамабілямі выскачыў хлопчык. Кіроўца "хуткай" паспеў затармазіць, і дзіця пры гэтым не пацярпела. Аднак у салоне мікрааўтобуса павалілася фельчар, якая стукнулася галавой і ёй спатрэбілася медыцынская дапамога.

Хлопчык з месца здарэння ўцёк. Цяпер яго шукае ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі