У Гродне хлопец спыніў калону МАЗаў, якія аблілі яго брудам (фота)

У Гродне хлопец спыніў калону МАЗаў, якія аблілі яго брудам (фота)

У Гродне хлопец спыніў калону МАЗаў, якія аблілі яго брудам. Пра гэтую гісторыю распавядае сайт autogrodno.by. Юрый спяшаўся на экзамен. У гэты час калона МАЗаў чысціла ад снегу вуліцу, наперадзе ехаў аўтамабіль ДАІ. Хваля бруднага снегу з-пад аднаго з аўтамабіляў збіла маладога чалавека, які быў на ходніках, з ног. Яго аднагрупнікі зрабілі фота. Неўзабаве Юрый пабачыў, што калона грузавікоў вяртаецца.

"Я да іх! — расказвае Юрый. — Спыніў гэта караван — і рушыў адразу [да] суправаджаючага аўтамабіля "Дэльты" (падраздзяленне ДАІ — Еўрарадыё). Зразумела, што засмучаны быў і злаваўся вельмі. Супрацоўнікі "Дэльты" паспачувалі...". Паколькі на вуліцы ўтварыўся затор, хлопец пайшоў ва ўніверсітэт. Датэлефанаваўся ў міліцыю. Супрацоўнікі ДАІ з'явіліся ў аўдыторыі проста падчас іспыту, пыталіся, ці не памятае ён нумар машыны, якая яго абліла брудам. Юрый напісаў тлумачальную запіску і пакуль на гэтым справа скончылася. "Спадзяюся, кіроўцы снегаўборачнай тэхнікі будуць больш уважлівыя да пешаходаў", — гаворыць ён.

У Гродне хлопец спыніў калону МАЗаў, якія аблілі яго брудам (фота)
autogrodno.by
У Гродне хлопец спыніў калону МАЗаў, якія аблілі яго брудам (фота)
autogrodno.by

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 08.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі