У Гродне гарэў былы палац Сапегаў, помнік архітэктуры XIX стагоддзя
![У Гродне гарэў былы палац Сапегаў, помнік архітэктуры XIX стагоддзя](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sapeh.jpg.webp?itok=w0xt5M2g)
У Гродне 21 траўня гарэў гарэў былы будынак піўзаводу, паведамляе Радыё Свабода. Ён існаваў з канца ХІХ стагоддзя ў былым палацы Сапегаў.
Завод збанкрутаваў больш за 10 год таму, яго закрылі. Некалькі гадоў яго не маглі прадаць, затым ён трапіў у прыватную ўласнасць, існавалі планы надаць яму другое жыццё, стварыць асяродак адпачынку. Аднак будынак усё адно стаяў без справы.