У Гродне дзяўчына на Mercedes не прапусціла скутэр, загінуў 32-гадовы мужчына
![У Гродне дзяўчына на Mercedes не прапусціла скутэр, загінуў 32-гадовы мужчына](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/472b99d51ada70f3eda503ca658b3bc4.jpg.webp?itok=6GnV2S5A)
У Гродне 22-гадовая дзяўчына на Mercedes не прапусціла скутэр, загінуў 32-гадовы мужчына. Здарэнне адбылося 3 чэрвеня ў 10.37 на скрыжаванні вуліц Індурская шаша і Кабяка. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, легкавік паварочваў налева, а скутэрыст ехаў праз скрыжаванне ў прамым накірунку. Пацярпелы памёр на месцы здарэння.
ДАІшнікі шукаюць сведкаў дарожна-транспартнага здарэння.
Фота: gaigrodno.by