Вы тут

У Гродне аматар небяспечных сэлфі залез на дах шматпавярховіка (відэа)

Скрыншот

У Гродне невядомы аматар небяспечных сэлфі залез на дах шматпавярховіка і фатаграфаваўся, стоячы на парапеце. Яго заўважыў выпадковы мінак і зняў інцыдэнт на відэа.

Ролік выклалі ў суполку Вконтакте “Відавочца Гродна”.

Небяспечныя сэлфі часта ствараюць рызыку для жыцця, але ўсё адно распаўсюджаныя сярод моладзі і падлеткаў. Нядаўна ў Брэсце 15-гадовая школьніца павісла на падаконніку 6 паверха, каб зрабіць эфектнае фота. На шчасце, бяды не здарылася.