Вы тут

Міліцыя знайшла 15-гадовую школьніцу, якая павісла на падаконніку дзеля сэлфі

Фота onlinebrest.by

Брэсцкая міліцыя знайшла 15-гадовую дзяўчыну, якая дзеля эфектнага сэлфі павісла на падаконніку шостага паверха. Па гэтым факце праводзіцца праверка, паведамляе МУС.

Як высветлілі міліцыянеры, 11 ліпеня кампанія школьнікаў зайшла ў пад'езд дома на бульвары Касманаўтаў, 40. На лесвічнай пляцоўцы падлеткі пачалі фатаграфавацца. Затым 15-гадовая дзяўчына дзеля сэлфі павісла на падаконніку акна шостага паверха, у гэты час двое прыяцеляў трымалі яе за рукі.

Міліцыя высветліла асобы ўсіх падлеткаў. Сям'я дзяўчыны, якая павісла на падаконніку, стаіць на ўліку як тая, што знаходзiцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.