У Горках міліцыя канфіскавала нелегальныя расійскія тавары на 640 мільёнаў

Партыя коштам у 640 мільёнаў рублёў была набытая па падробленых дакументах. Сярод тавараў былі канцылярскія тавары, папера, дзеркачы, рыдлёўкі, спецвопратка, цвікі ды іншыя вырабы.





Па словах праваахоўнікаў, якія перадае БелаПАН, горацкія службовыя асобы прадставілі бухгалтарскія дакументы, паводле якіх тавары былі набытыя ў замежнай прыватнай кампаніі, размешчанай у Гомельскай вобласці. Аднак выявілася, што гомельскае прадпрыемства лічыцца сярод ілжэпрадпрымальніцкіх структураў. Яно выдавала фірмам суправаджальныя дакументы для легалізацыі незаконна ўвезеных у Беларусь тавараў.





Горацкай фірме, на складзе якой знайшлі нелегальныя тавары, пагражае штраф да 5 мільёнаў рублёў з канфіскацыяй тавараў.





Фота — 222.by