У Горацкім раёне сабралі больш за 2,5 тыс. подпісаў супраць будаўніцтва АЭС

Прадстаўнікі грамадскай антыядзернай ініцыятывы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці сабралі ў сваім рэгіёне больш за 2,5 тыс. подпісаў супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС.  У закліку да прэзідэнта, парламента і ўраду жыхары Горацкага раёна заклікаюць адмяніць прынятае рашэнне пра будаўніцтва АЭС, а неабходныя сродкі накіраваць на стварэнне бяспечных тэхналогій энергазабеспячэння.

Як адзначае БелаПАН, ініцыятары мяркуюць працягваць збор подпісаў, пакуль рашэнне пра будаўніцтва АЭС не будзе адменена. Актывісты антыядзернай ініцыятывы падчас збору подпісаў інфармуюць жыхароў пра магчымыя наступствы будаўніцтва АЭС для людзей і навакольнага асяроддзя.

Неўзабаве актывісты ініцыятывы збіраюцца зладзіць збор подпісаў у Мсціславе (Магілёўская вобласць).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі