У Горацкім раёне на ферме згарэў цялятнік (фота)

У Горацкім раёне на ферме згарэў цялятнік (фота)

Пажар на ферме ў вёсцы Касцюшкава Горацкага раёна здарыўся позна ўвечары 2 снежня. Загарэўся будынак цялятніка, узведзены трыццаць гадоў таму. Супрацоўнікі фермы разам з пажарнымі эвакуявалі 116 цялятаў ва ўзросце да паўгода.

Ні жывёлы, ні людзі падчас здарэння не пацярпелі, інфармуе прэс-служба МНС.

У выніку пажару знішчана 200 квадратных метраў даху, пашкоджанае перакрыцце на плошчы 10 квадратных метраў. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі