У Гомельскім раёне жанчына з нажом напала на мужчыну
![У Гомельскім раёне жанчына з нажом напала на мужчыну](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/994526381fotolia715.jpg.webp?itok=AyyvrtfC)
У Гомельскім раёне 42-гадовая жанчына з нажом напала на 30-гадовага мужчыну. Здарэнне адбылося ўвечары 26 сакавіка ў пасёлку Юбілейны. Там у кватэры беспрацоўнага мужчыны кампанія распівала алкагольныя напоі. Верагодна, узнікла сварка. Жанчына нанесла раненні жыхару пасёлка Перамога, яго шпіталізавалі. Вядома, што ён нідзе не працуе.
Як інфармуе прэс-служба МУС, падазраваную затрымалі.