У гомельскіх фірмовых крамах прадавалі пратэрмінаваную свініну

Як паведамляе БелаПАН, ва ўсіх дзевяці правераных крамах саўгаса-камбіната "Сож" былі выяўленыя парушэнні правілаў гандлю, санітарных нормаў і правілаў рэалізацыі харчовай прадукцыі. У чатырох крамах у продажы знаходзілася тавары з прамінулым тэрмінам прыдатнасці, у трох гандлёвых кропках не было тэрмометраў для кантролю рэжыму захоўвання харчовай прадукцыі. Яшчэ ў дзвюх крамах парушаўся тэмпературны рэжым захоўвання прадуктаў.



У дзвюх крамах саўгаса-камбіната "Сож" знаходзілася на захоўванні больш за 140 кг свініны з прамінулым тэрмінам прыдатнасці да пяці сутак.



Практычна такія ж парушэнні выяўленыя ва ўсіх дзевяці правераных гандлёвых аб'ектах агракамбіната "Паўднёвы".



Фота — ohmatdit.com.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі