У Калінкавіцкім раёне загінуў двухгадовы хлопчык. Ён упаў з другога яруса ложка, выратаваць яго медыкам не ўдалося. Няшчасны выпадак адбыўся сёння. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка старшыні камісіі ў справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама Яўгена Міткевіча.
А ўсяго, па словах Міткевіча, сёлета — за 11 месяцаў — у рэгіёне загінулі 16 дзяцей.