У Гомелі злодзей скраў ляшча, пазней гэтай жа рыбай яго білі ў твар (відэа)

У Гомелі на Цэнтральным рынку раніцай 17 лютага мужчына скраў вялікага вэнджанага ляшча. Ён кінуўся ўцякаць, жанчына-прадавец пабегла за ім. Як інфармуе сайт onliner.by, затрымаць зламысніка дапамог кіроўца. Ён спыніў аўтамабіль і кінуўся на перахоп уцекача.

На відэа рэгістратара не патрапіў момант, калі жанчына некалькі разоў ударыла ляшчом у твар зламысніка. "Я рыбы захацеў", — апраўдваўся затрыманы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі