У Гомелі жанчына ўпала з балкона шматпавярховага дома і загінула
![У Гомелі жанчына ўпала з балкона шматпавярховага дома і загінула](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000024_287630_big.jpg.webp?itok=SCN2MRKa)
У Гомелі маладая жанчына выпала з балкона шматпавярховага дома і загінула. Трагічнае здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 5 верасня. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, жанчына ўпала з агульнага балкона, з якога паверха, не паведамляецца. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы. Ёй было 26 гадоў.
Асноўная версія здарэння — суіцыд. Праверку праводзіць Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта.