У Гомелі затрымалі аматараў латарэйных білетаў

Гомельскія міліцыянты затрымалі маладзёнаў, якія на працягу амаль двух апошніх месяцаў рабавалі латарэйныя шапікі і адкрытыя пункты рэалізацыі білетаў.
Імі аказаліся двое 18-гадовых жыхароў абласнога цэнтра. Яны былі затрыманыя праз дзве гадзіны пасля таго, як у чарговы раз паспрабавалі абрабаваць шапік.

Яны скралі 50 тысяч рублёў. Аднак міліцыянты, якія апазналі маладзёнаў па прыкметах, адразу іх спынілі. У аддзеле міліцыі яны прызналіся, што выкрадалі білеты "Суперлато" і "Ваша лато" не толькі ў Навабеліцкім раёне Гомеля, але і ў іншых.

Пры гэтым сцвярджалі, што цікавіліся толькі магчымым выйгрышам, напісаным на білеце пад ахоўнай паласой. Пры гэтым, у асноўным розыгрышы нібыта не ўдзельнічалі, паколькі баяліся, што іх затрымаюць.

Згодна з аператыўнымі звесткамі, вядома аб больш чым дзесяці падобных выпадках. Агулам маладзёны скралі каля 150 білетаў. У дачыненні да затрыманых распачата крымінальная справа па артыкуле "рабаванне”.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі