У Гомелі затрымалі 200 чалавек — МУС

У Гомелі затрымалі дзве сотні чалавек / t.me/gomeltoday
У Гомелі затрымалі дзве сотні чалавек / t.me/gomeltoday

28 лютага міліцыянты затрымалі ў Гомелі 200 чалавек, прычым 183 з іх былі непаўналетнімі. Такія лічбы называе прэс-служба МУС, рапартуючы, што была спыненая "спроба правядзення масавай акцыі".

Раней паведамлялася пра 50 затрыманых.

Затрыманыя падлеткі — прыхільнікі так званага "ПВК Родан", моладзевай субкультуры. Заклікі сабрацца ў гандлёвым цэнтры "Сакрэт" былі размешчаныя ў сацыяльных сетках і месенджарах.

Як тлумачаць у МУС, "ПВК Родан" узнікла "ў якасці пераймання японскай мультыплікацыі Hunter x Hunter пра злачынную групоўку "Геней Родан" і адзначаецца магчымым удзелам яе прыхільнікаў у масавых бойках ў гандлёвых цэнтрах".

Затрыманым падлеткам, якім не споўнілася 16 гадоў, пагражаюць папярэджанні і пастаноўка на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. Старэйшым за 16 гадоў дадаткова пагражае адміністрацыйная адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі