У Гомелі загінула студэнтка з Туркменістана — выпала з акна інтэрната
![Інтэрнат ГДУ імя Францыска Скарыны № 4 па вуліцы Петруся Броўкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/gomel_3_06.jpg.webp?itok=-T6Ku-3V)
Інтэрнат ГДУ імя Францыска Скарыны № 4 па вуліцы Петруся Броўкі / yandex.by/maps
Увечары 2 чэрвеня ў Гомелі з акна інтэрната выпала дзяўчына. Пра гэта паведамляе рэсурс "ЧП Гомель". Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, не змаглі выратаваць дзяўчыну — паводле папярэдняй інфармацыі, яна атрымала траўмы несумяшчальныя з жыццём і памерла на месцы.
"Флагшток" удакладняе, што гаворка ідзе пра інтэрнат Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Скарыны. У каментарах карыстальнікі пісалі, што загінулая студэнтка — з Туркменістана. Адзін з каментатараў адзначыў, што ў дзяўчыны былі даўгі па аплаце вучобы. Міліцыя і СК пакуль не паведамлялі пра трагедыю.
![В Гомеле погибла студентка из Туркменистана — выпала из окна общежития](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/gomel_3_06_2.jpg.webp?itok=LC-5J85L)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.