У Гомелі ў інтэрнаце знайшлі павешаным 20-гадовага навучэнца каледжа

У Гомелі ў інтэрнаце знайшлі павешаным 20-гадовага навучэнца каледжа

У Гомелі ў інтэрнаце знайшлі павешаным 20-гадовага навучэнца дарожна-будаўнічага каледжа, паведамляе TUT.by. Здарэнне адбылося яшчэ ўначы 13 лютага. У прыбіральні ў пятлі маладога чалавека пабачыў сусед па пакоі. Па факце смерці Следчы камітэт праводзіць праверку.

Вядома, што хлопец прыехаў на вучобу ў абласны цэнтр з Калінкавічаў. Ён быў навучэнцам трэцяга курса аддзялення "Электронныя вылічальныя сродкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі