У Гомелі “шумахер на ровары” падразаў машыны і гнаў на чырвонае святло

 У Гомелі “шумахер на ровары” падразаў машыны і гнаў на чырвонае святло

У сеціве выклалі відэа з гомельскім “шумахерам на ровары”, які гнаў на вялікай хуткасці па цэнтральнай плошчы горада і здзейсніў адразу тры грубыя парушэнні ПДР. Паводле інфармацыі ў суполкі “НС Гомель” Вконтакте, інцыдэнт здарыўся 30 жніўня прыкладна ў 13:00.

Раварыст рухаўся праз плошчу Леніна па праезнай частцы. Там ён падрэзаў аўтамабіль, які ішоў у спадарожным кірунку. Затым перасек некалькі суцэльных ліній разметкі, а ў фінале паехаў на чырвонае святло. І ўсё гэта меней чым за паўхвіліны на адрэзку прыкладна ў 300 метраў.

Толькі цудам ён не справакаваў ДТЗ.

Паводзіны “шумахера” збіраюць гнеўныя каментары аўтамабілістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі