Вы тут

У Гомелі шукаюць мужчыну, які забраў у краме чужыя грошы

Скрыншот

У Гомелі шукаюць мужчыну, які забраў у краме чужыя грошы. Як паведамляе група Вконтакте “Што дзеецца. НЗ Беларусь”, інцыдэнт адбыўся ў адной з крамаў на Цэнтральным гарадскім рынку.

Туды прыйшоў немалады мужчына, разлічыўся з прадаўцом, забраў сваю рэшту дробнымі. У той момант іншая пакупніца паклала на сподачак для грошай 10-рублёвую купюру. Пакуль прадавачка адпускала ёй тавар, мужчына схапіў чужыя грошы і забраў сабе.

Прадавачкі пацікавіліся, ці не ўзяў ён выпадкова чужую купюру, аднак наведнік крамы пагражаў выклікаць міліцыю за паклёп. Так ён і сышоў. Тым часам на кадрах з камеры відэаназірання выразна бачна, што менавіта гэты пакупнік прысабечыў “дзясятку”.