У Гомелі школьніцы і настаўніца пазіравалі з аўтаматамі ў руках
![Дзяўчаты атрымалі аўтаматы ў міліцыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/g11.jpg.webp?itok=72FjxnAG)
Дзяўчаты атрымалі аўтаматы ў міліцыі / sozhnews.by
У Гомелі школьніцы і настаўніца пазіравалі з аўтаматамі ў руках. "Фотасесію" яны арганізавалі ў будынку аддзела ўнутраных спраў райвыканкама. Як піша газета "Маяк", там якраз быў "дзень адчыненых дзвярэй".
Усім жадаючым міліцыянеры дазвалялі патрымаць у руках зброю, прымерыць некаторыя элементы сваёй экіпіроўкі, пасядзець у машыне ДАІ і зрабіць фота на памяць. Яны агітавалі моладзь прыйсці на службу ў міліцыю.
![У Гомелі школьніцы і настаўніца пазіравалі з аўтаматамі ў руках](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/G12.jpg.webp?itok=gBg3tbqq)
![У Гомелі школьніцы і настаўніца пазіравалі з аўтаматамі ў руках](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0c50137e0495f901f9427996e8d51b4b_L.jpg.webp?itok=KpZ0jEuk)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.