У Гомелі п'яны беспраўнік хацеў збегчы ад ДАІ

У Гомелі п'яны беспраўнік хацеў збегчы ад ДАІ

У Гомелі п'яны беспраўнік хацеў схавацца ад ДАІ. Супрацоўнікам Дарожна-патрульнай службы паведамілі, што па адной з вуліц Чыгуначнага раёна едзе “Сітраен”, якім кіруе нецвярозы.

Малады чалавек за рулём праігнараваў патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ спыніцца. Але на бліжэйшым святлафор быў заблакаваны машынамі, якія спыніліся на чырвонае святло, і "Сітраен" вымушаны быў ударыць па тармазах.

“Сітраенам” кіраваў гамяльчанін 1988 года нараджэння. Пры праверцы на алкатэстары ў яго выявілася 3 прамілі алкаголю. На жыхара Гомеля, які ніколі не атрымліваў пасведчанне кіроўцы, складзеныя адміністрацыйныя пратаколы: за п'янае кіраванне і за адсутнасць правоў. 

З пачатку года ў Гомельскай вобласці за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення затрымана каля 3 тысяч чалавек. За 10 месяцаў па віне п'яных вадзіцеляў здзейснена 49 ДТЗ, у якіх загінулі 13 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі