У Гомелі прайшоў экалагічны конкурс “Зялёны вітамін” (фота)

У Гомелі прайшоў экалагічны конкурс “Зялёны вітамін” (фота)

18 верасня ў Гомелі каля палаца творчасці дзяцей і моладзі “Юнацтва” прайшоў XIII абласны экалагічны конкурс “Зялёны вітамін”. Яго ўдзельнікі з інтэрнатаў, сацыяльных прытулкаў, дзіцячых дамоў і дашкольных установаў паказалі свае экспазіцыі з кветак, садавіны і гародніны.

Кожная экспазіцыя мусіла ўключаць чатыры элементы: кампазіцыю з садавіны, кампазіцыю з гародніны, стравы з гародніны і садавіны, “дзівацтвы” прыроды. Журы ацэньвала культуру афармлення, унёсак у экалогію, адпаведнасць сюжэту і сацыяльную значнасць экспазіцый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі