У Гомелі пачаўся закрыты суд над настаўніцай, якая тузанула школьніцу за вуха

У Гомелі пачаўся закрыты суд над настаўніцай, якая тузанула школьніцу за вуха

24 сакавіка ў судзе Савецкага раёна Гомеля пачаліся слуханні па крымінальнай справе прыватнага абвінавачвання. Адказчыцай выступае настаўніца малодшых класаў, якая тузанула школьніцу за вуха так, што давялося накладаць швы. Судовы працэс адбываецца ў закрытым рэжыме.

Прадстаўніцай прыватнага абвінавачання выступае маці трэцякласніцы. Ад каментароў журналістам яна адмовілася. "Мы столькі перажылі, вы не ўяўляеце, які быў прэсінг", — толькі і сказала жанчына журналістам TUT.BY.

Адказчыца — 47-гадовая Таццяна П. — адмовілася размаўляць з прэсай. 

Скандальны інцыдэнт здарыўся 21 студзеня ў гомельскай гімназіі №71. Настаўніца моцна схапіла вучаніцу за вуха і траўмавала яго. Мінадукацыі назвала такія паводзіны недапушчальнымі. 

Бацькі дзяўчынкі напісалі заяву ў міліцыю, якая пачала праверку. Вынікі праверкі журналістам не паведамілі, спаслаўшыся на тое, што ў гэтым выпадку закранаюцца інтарэсы дзіцяці, таму звесткі могуць быць агучаныя толькі законнымі прадстаўнікамі пры іх згодзе.

Бацькі падалі ў суд прыватнае абвінавачанне, бо ў дзеяннях настаўніцы праваахоўнікі ўгледзелі наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі