Вы тут

У Гомелі па гарачых слядах раскрылі рабаванне ювелірнай крамы

Фота з адкрытых крыніцаў

У Гомелі па гарачых слядах раскрылі рабаванне ювелірнай крамы. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УУС Гомельскага аблвыканкама Віталя Прыстромава, здарэнне адбылося 15 красавіка.

У краму па вуліцы Перамогі прыйшоў невядомы хлопец у капюшоне і сонцаабарончых акулярах, скраў з вітрыны 17 залатых ланцужкоў агульнай вагой 335 грамаў і коштам 49 тысяч 102 рубля, а затым уцёк.

Міліцыя аператыўна затрымала зламысніка — гэта беспрацоўны мясцовы жыхар 1998 года нараджэння. Скрадзенае знайшлі ў яго дома: ён схаваў залатыя ланцужкі пад ванну. Па факце рабавання распачалі крымінальную справу.