У Гомелі наладчык адключыў 8 станкоў, супраць яго распачалі крымінальную справу

Станкі перасталі працаваць з-за збою праграмнага забеспячэння / ілюстрацыйнае фота parkgarten.ru
Станкі перасталі працаваць з-за збою праграмнага забеспячэння / ілюстрацыйнае фота parkgarten.ru

У Гомелі наладчык аднаго з мясцовых прадпрыемстваў спыніў працу 8 розных металаапрацоўчых станкоў з праграмным кіраваннем. Так лічаць гомельскія аператыўнікі.

Міліцыю на прадпрыемства выклікалі пасля таго, як станкі перасталі працаваць. Высветлілася, што прычынай стаў збой праграмнага забеспячэння, а датычны да гэтага 35-гадовы наладчык станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем ўчастка механічнай апрацоўкі завода, распавялі ў гомельскай міліцыі. Супраць наладчыка распачалі крымінальную справу за змяненне камп'ютарнай інфармацыі, якое пацягнула прычыненне істотнай шкоды. Шкоду налічылі ў суме больш за 55 тысяч рублёў. Мужчыну арыштавалі, ён у СІЗА.

Дэталі, якія выпускае гомельскае прадпрыемства, чакалі на зборачным канвееры аднаго з мінскіх заводаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі