У Гомелі на журналістку склалі пратакол за фотарэпартаж з Непала

У Гомелі на журналістку склалі пратакол за фотарэпартаж з Непала

У Гомелі на журналістку склалі пратакол за фотарэпартаж з... Непала. Міліцыя абвінаваціла Ларысу Шчыракову ў працы без акрэдытацыі на карысць спадарожнікавага тэлеканала "Белсат". Участковы міліцыянер наведаў яе пасля вяртання журналісткі на радзіму і склаў адміністрацыйны пратакол за "незаконны выраб альбо распаўсюд прадукцыі СМІ". Калі адбудзецца суд, пакуль невядома, інфармуе сайт baj.by.

Фотарэпартаж "Краявіды, ад якіх займае дух. Найвышэйшыя горы ў свеце вачыма гамельчукоў" з'явіўся на сайце "Белсата" 16 траўня. У ім Шчыракову назвалі "карэспандэнтка belsat.eu".

“У беларускіх міліцыянтаў дзіўная логіка: фотаздымкі я рабіла у Непале ў Гімалаях, падчас узыходжання на гару Манаслу, а мяне вінавацяць, што я, будучы неакрэдытаванай у Рэспубліцы Беларусь, ажыццяўляла прафесійную дзейнасьць як журналістка замежнага СМІ, — кажа Ларыса Шчыракова. — У Непале да мяне прэтэнзіяў не было, а ў роднай Беларусі з’явіліся".

У Гомелі на журналістку склалі пратакол за фотарэпартаж з Непала
Фота: http://belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі