У Гомелі мужчыны-мадэлі будуць дарыць жанчынам ружы на вуліцы

У Гомелі мужчыны-мадэлі будуць дарыць жанчынам ружы на вуліцы

У Гомелі мужчыны-мадэлі будуць дарыць жанчынам ружы на вуліцы. Такую акцыю зладзіць 7 сакавіка фабрыка “Камінтэрн” з нагоды Міжнароднага жаночага дня.

Як паведамляе БЕЛТА, мужчыны ў касцюмах ад “Камінтэрна” будуць ездзіць на белым лімузіне па вуліцах Гомеля і дарыць жанчынам белыя, чырвоныя і жоўтыя ружы, а таксама паветраныя шары і віншавальныя паштоўкі.

Лімузін праедзе па вызначаным маршруце і зробіць прыпынкі ля гандлёвага цэнтра “Еўраопт”, драматычнага тэатра на плошчы Леніна і ля гіпермаркета “Гіпа”.

Акцыя атрымала назву "…ад імя ўсіх мужчын, Comintern!". Плануецца раздарыць міначкам тысячу кветак.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі