Вы тут

У Гомелі гарэў металічны ангар з прадукцыяй будаўнічага прадпрыемства

gomel.mchs.gov.by

У Гомелі на Вайсковай вуліцы гарэў аднапавярховы металічны ангар (20 на 30 метраў) з прадукцыяй прыватнага будаўнічага прадпрыемства. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 24 верасня. Як інфармуе прэс-служба МНС, агонь цалкам ахапіў ангар. Пажар аператыўна ліквідавалі ратавальнікі. Пашкоджаны і ангар, і прадукцыя, якая ў ім была (акрылавыя ванны, печы, устаноўкі для нанясення акрылу). Ніхто з людзей не пацярпеў.

Мяркуецца, што прычынай узгарання магло быць парушэнне правілаў экспуатацыі ацяпляльнага абсталявання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.