У Глыбоцкім раёне на пажары выратавалі мужчыну, яго сужыцелька загінула

У Глыбоцкім раёне на пажары выратавалі мужчыну, яго сужыцелька загінула

У Глыбоцкім раёне на пажары выратавалі 63-гадовага мужчыну, яго 70-гадовая сужыцелька загінула. Здарэнне адбылося ў нядзелю ў другой палове дня ў вёсцы Сяменчыкі. Як інфармуе прэс-служба МНС, калі прыехалі ратавальнікі, дом быў ахоплены агнём, у ім абрынуўся дах. У момант пажару ў доме знаходзіліся толькі жанчына і мужчына. Дачка гаспадара была на працы, яе муж і сын — на рыбалцы. Менавіта сын гаспадара і выратаваў бацьку — вяртаўся дахаты і пабачыў пажар, у будынак патрапіў праз акно.

Труп жанчыны пазней знайшлі ў доме на крэсле каля акна. Будынак цалкам знішчаны. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне пры курэнні гаспадаром дома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі