У Германіі жорсткі лакдаўн працягнулі да 7 сакавіка

У Германіі жорсткі лакдаўн працягнулі да 7 сакавіка

У Германіі жорсткі лакдаўн працягнулі на месяц — да 7 сакавіка. Такое рашэнне было прынята 10 лютага падчас відэаканферэнцыі канцлера Ангелы Меркаль з прэм'ерамі федэральных земляў. Наступную нараду прызначылі на 3 сакавіка. Тады і будзе вырашана, "гледзячы на дынаміку развіцця пандэміі", што рабіць далей.

Як адзначае dw.com, некаторыя федэральныя землі супраціўляліся працягненню жорсткага лакдаўна. Меркель спасылалася на пагрозу, звязаную з хуткім распаўсюдам новых, больш небяспечных мутацый каранавіруса. "Базавы прынцып "мы застаемся дома" застаецца важным інструментам у барацьбе супраць пандэміі і штодня ратуе чалавечыя жыцці", — гаворыцца ў выніковым дакуменце ўдзельнікаў відэаканферэнцыі.

Закрытымі застаюцца рэстараны і кавярні, гатэлі, тэатры і кінатэатры, фітнэс-студыі, крамы (за выключэннем харчовых). Працуюць аптэкі, з 1 сакавіка запрацуюць цырульні. Федэральныя землі цяпер самастойна вырашаць, як і ў якой форме адновіцца праца школ і дзіцячых садкоў.

Жорсткі лакдаўн быў уведзены ў Германіі пасля рэзкага росту выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй у снежні 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі