У Германіі завялі справу на беларуску, якая перавозіла нелегальных мігрантаў

В Германии завели дело на белоруску, которая перевозила нелегальных мигрантов
Паліцыя спыніла аўтамабіль беларускі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Супраць грамадзянкі Беларусі ў Германіі завялі крымінальную справу. Яе падазраюць у незаконным увозе замежнікаў.

Аўтамабіль беларускі спынілі на нямецкай трасе ў мінулую суботу. У яе былі польскія дакументы. Аднак яе пасажыры, чатыры чалавекі, "не змаглі прад'явіць ніякіх дакументаў, якія дазваляюць знаходзіцца ў Германіі", кажуць у нямецкай паліцыі. У выніку жанчыну дэпартавалі ў Польшчу, а яе пасажыраў, грамадзян Емена, абвінавацілі ў незаконным уездзе і знаходжанні ў краіне. Яны папрасілі аб міжнароднай абароне. Старэйшых (ім у раёне 20-23 гадоў) адправілі ў ў цэнтр прыёму бежанцаў. А 16-гадовага падлетка — у прытулак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі