У Германіі затрымалі беларусаў, якія рабавалі фуры: шкода склала €500 тыс

У Германіі затрымалі беларусаў, якія рабавалі фуры: шкода склала €500 тыс

У Германіі затрымалі беларусаў, якія аб’ядналіся ў злачынную групоўку і рабавалі грузавыя фуры на тэрыторыі Еўрасаюза, паведамляе Еўрапол. У аперацыі па затрыманні ўдзельнічалі нямецкія, чэшскія і французскія праваахоўнікі, а таксама супрацоўнікі Еўрапола.

Чальцы групоўкі нападалі на гразавікі на аўтастрадах і стаянках. У гэтай справе налічылі ўжо амаль 60 эпізодаў толькі на тэрыторыі Германіі. Агульная шкода ад іх дзейнасці перавысіла 500 тысяч еўра. У групе было сама меней 6 чалавек. Чацвярых, у тым ліку лідара, затрымалі з палічнымі 10 кастрычніка. Падчас затрымання знайшлі грузавік са скрадзенымі тэлевізарамі.

Апроч таго, групоўку падазраюць у здзяйсненні злачынстваў на тэрыторыі Францыі. Зламыснікі мелі некалькі аўтамабіляў, у тым ліку грузавік, каб вывозіць сваю “здабычу”.

Расследаванне працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі