У Германіі затрымалі беларуса, які вёз на грузавіку 41 мігранта

У Германіі затрымалі беларуса, які вёз на грузавіку 41 мігранта

У Германіі каля Франкфурта-на-Одэры затрымалі беларуса, які вёз на грузавіку 41 мігранта. Гэта былі грамадзяне Ірака і Сірыі — акрамя мужчын сярод нелегалаў апынуліся жанчына і двое дзяцей. Як паведамляе sueddeutsche.de, фуру на федэральнай трасе паліцыя праверыла пасля атрыманага "сігнала", і інфармацыя пацвердзілася.

Вядома, што кіроўцу-беларусу 49 гадоў. Раней у тым жа раёне быў затрыманы грузавік, якім кіраваў 43-гадовы ўкраінец. У ім ён вёз 40 мігрантаў з Ірака і Ірана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі