У Германіі расследуюць таямнічыя смерці на паштовым складзе

У Германіі расследуюць таямнічыя смерці на паштовым складзе

На ўсходзе Германіі паліцыя расследуе таямнічыя смерці на паштовым складзе ў Хальдэнслебене. За адзін дзень на сваім працоўным месцы памерлі два супрацоўнікі службы кур'ерскай дастаўкі Hermes (58-гадовага рабочага знайшлі ў памяшканні склада, 45-гадовага кіроўцу — у машыне паштовай дастаўкі), яшчэ аднаму спатрэбілася меддапамога (праўда, у яго і раней былі праблемы са здароўем), інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Склад, на якім працуе тры тысячы чалавек, часова закрылі. На месца прыбыла вялікая каманда ратавальнікаў — 120 чалавек праверылі памяшканні склада і аўтамабіль на наяўнасць таксічнага забруджвання. Былі ўскрыты ўсе пасылкі і канверты, якія знаходзіліся ў машыне, кіроўцу якой знайшлі мёртвым. У адной з карэспандэнцый выявілі нейкае атрутнае рэчыва. Аднак, як сцвярджае паліцыя, яго колькасць такая малая, што небяспекі для людзей не было.

Медыкі не знайшлі ў памерлых спецыфічных прыкмет атручвання. Яны мяркуюць, што смерці ніяк не звязаныя. Аднак працягваюцца даследаванні. Не выключаецца, што дзесьці на складзе ўсё ж могуць знаходзіцца небяспечныя хімічныя рэчывы.

Падрабязны рэпартаж з месца падзей можна паглядзець на сайце нямецкага выдання Bild.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі