У Германіі дзеці абстралялі караля Тайланда з цацачнага пісталета
![У Германіі дзеці абстралялі караля Тайланда з цацачнага пісталета](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/30114212353_063339077f_h.jpg.webp?itok=mE44pAAE)
У Германіі дзеці абстралялі караля Тайланда з цацачнага пісталета. Здарэнне адбылося ў горадзе Эрдзінгу ў Баварыі яшчэ 10 чэрвеня, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, Маха Вачыралонгкорн (Рама Х) з групай целаахоўнікаў праязджаў па вуліцы на ровары, калі яму ў спіну трапілі пластыкавыя кулі. Стралялі падлеткі з акна аднаго з дамоў. Ад цацачнай зброі ніхто не пацярпеў. Заяву ў паліцыю кароль не пісаў, аднак пракуратура праводзіць расследаванне. 14-гадоваму хлопцу пагражае абвінавачанне ў спробе нанесці “небяспечнае цялеснае пашкоджанне”. Яго сябру 13 гадоў і пад крымінальную адказнасць ён не патрапляе.
Вядома, што 64-гадовы кароль Тайланда валодае двума віламі ў 30 кіламетрах ад Мюнхена каля возера Штарнбергер.
![У Германіі дзеці абстралялі караля Тайланда з цацачнага пісталета](/sites/default/files/paragraphs/image/1482402826.jpg)
Фота: AFP