У Германіі арыштаваная кітаянка, якая перадала КНР звесткі аб пастаўках зброі

Жанчына збірала даныя пра рэйсы, грузы і пасажыраў

Жанчына збірала даныя пра рэйсы, грузы і пасажыраў / t.me/BILD_Russian/

У Германіі арыштаваная кітаянка, якую падазраюць у дзейнасці ў якасці замежнага агента і ў перадачы КНР звестак аб пастаўках зброі. Жанчына працавала ў лагістычнай кампаніі, звязанай з аэрапортам Лейпцыга. На яе працоўным месцы і дома прайшлі ператрусы. Сабраныя даныя пра рэйсы, грузы і пасажыраў з лета 2023-га яна перадавала супрацоўніку кітайскіх спецслужбаў (у яго дачыненні праводзіцца асобнае крымінальнае расследаванне). Гэты грамадзянін Кітая працаваў памочнікам дэпутата Еўрапарламента ад ультраправай партыі "Альтэрнатыва для Германіі" Максімільяна Кра. Сёлета вясной яго арыштавалі як шпіёна. Ён перадаваў інфармацыю пра працу Еўрапейскага парламента, а таксама пра кітайскі апазіцыйны рух, сачыў за ім, піша Bild.

Як адзначае "Голас Амерыкі", апошнім часам у Заходняй Еўропе расце занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб магчымым кітайскім шпіянажы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі