У Гайнаўскім беларускім ліцэі адзначылі Дзень Волі
![Інтэр’ер аздоблены гербам "Пагоня" / racyja.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2023-03-24_volha_siamashka_dzwoli_lukaszuk_foty-15.jpg.webp?itok=QOD-rPnt)
Інтэр’ер аздоблены гербам "Пагоня" / racyja.com
У Гайнаўскім беларускім ліцэі адзначылі Дзень Волі. Святочнае мерапрыемства было арганізаванае супольна з Аб’яднаннем на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА” з Беластоку, піша racyja.com.
"Для мяне асабіста гэта свята — напамін пра тое, што больш за 100 гадоў таму нашыя продкі абвясцілі незалежнасць Беларусі, — кажа дырэктар Ігар Лукашук. — Для школы, ці для вучняў, ці для школьнага асяроддзя — гэта такое вясёлае свята, таму што зноў Дзень Волі — абвяшчэнне незалежнасці. І вось у такой канцэпцыі мы гэтае свята святкуем".
Гайнаўскі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ўваходзіць у дваццатку найлепшых ліцэяў Падляшскага ваяводства. Інтэр’ер ліцэя аздоблены гербам "Пагоня" і бел-чырвона-белымі сцягамі.
25 сакавіка 1918 года ў Мінску была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. У суботу беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы і беларуская дыяспара ў Беластоку правядуць супольнае святкаванне 105-х угодкаў Дня Волі.
![У Гайнаўскім беларускім ліцэі адзначылі Дзень Волі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2023-03-24_volha_siamashka_dzwoli_lukaszuk_foty-1.jpg.webp?itok=UZMNYRa0)
![У Гайнаўскім беларускім ліцэі адзначылі Дзень Волі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2023-03-24_volha_siamashka_dzwoli_lukaszuk_foty-20.jpg.webp?itok=ibQSWo4k)
![У Гайнаўскім беларускім ліцэі адзначылі Дзень Волі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2023-03-24_volha_siamashka_dzwoli_lukaszuk_foty-21.jpg.webp?itok=YpRzceAV)
![У Гайнаўскім беларускім ліцэі адзначылі Дзень Волі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2023-03-24_volha_siamashka_dzwoli_lukaszuk_foty-14.jpg.webp?itok=w-MQpWQG)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.