У гарздраве патлумачылі, за што знялі з пасады галоўнага інфекцыяніста Мінска

Мікіта Салавей / TUT.BY
Мікіта Салавей / TUT.BY

Аўтары петыцыі, якія заступіліся за экс-галоўнага інфекцыяніста Мінска, атрымалі ліст з Камітэта аховы здароўя гарвыканкама з адказам на пытанне, чаму Мікіта Салавей быў зняты з пасады.

У лістападзе галоўны пазаштатны інфекцыяніст Мінска Мікіта Салавей востра адрэагаваў на выступ старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай на нарадзе з кіраўнікамі медустаноў. Качанава тады сказала, што "дыялогу на вуліцах не будзе — папярэдзьце іх (лекараў — Еўрарадыё)". АСалавей адказаў, што "дыялог, Наталля Іванаўна, будзе там, дзе гэтага захоча народ Беларусі". Тады ж ён прыняў рашэнне далучыцца да Каардынацыйнай рады. У студзені яго знялі з пасады і замянілі Святаславам Вельгіным.

Пасля зняцця Салаўя з пасады была створана петыцыя з патрабаваннямі растлумачыць гэтае кадравае рашэнне і аднавіць спецыяліста на пасадзе. Пад зваротам падпісаліся каля 3 тысяч чалавек.

У гарздраве адказалі на петыцыю, падкрэсліўшы, што "змена галоўнага пазаштатнага інфекцыяніста з'яўляецца планавай і не звязаная з грамадзянскай і палітычнай пазіцыяй Салаўя Н.У.".

В горздраве объяснили, за что сняли с должности главного инфекциониста Минска
Адказ на петыцыю ў абарону Мікіты Салаўя / t.me/belhalat_by

Мікіта Салавей — дацэнт, кандыдат медыцынскіх навук, аўтар больш за 80 навуковых публікацый. Галоўным пазаштатным інфекцыяністам Мінска ён быў чатыры гады. Салавей застаецца дацэнтам кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі